20 лютага - Дзень беларускай мовы і літаратуры
Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, ў суботу, 20 лютага, настаўнікамі-прадметнікамі быў праведзены шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Сярод іх шматграннасцю вылучаўся конкурс чытальнікаў, які праз стварэнне ўмоў для развіцця вучнеўскіх літаратурных патрэб шляхам дэманстрацыі перад аудыторыяй вывучаных вершаваных твораў спрыяў папулярызацыі беларускага слова. У гэты дзень вучні маглі паспрабаваць свае веды ў віктарыне "Магутнае роднае слова", інтэлектуальных гульнях: "Мову матчыну шануйце", "Любі, шануй, ведай роднае слова" Пазнавальныя гульні з выкарыстаннем сучасных сродкаў візуалізацыі мелі на мэце ажыўленне цікавасці вучняў да культурнай і гістарычная спадчыны Беларусі, развіцце іх маўленчага густу і камунікатыўных якасцей, абуджэнне павагі і пашаны да адвечнай, жыватворнай мовы.