Кніжная выстава “Іван Шамякін. Штрыхі да партрэта”
30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вядомага літаратара Івана Шамякіна. Вучні нашай школы пазнаёміліся з кніжнай выставай “Іван Шамякін. Штрыхі да партрэта”.
Моўную спадчыну Івана Пятровіча складаюць 130 кніг. Іх агульны наклад – без малога 26 мільёнаў паасобнікаў. Выдавецкі працэс прайшлі 12 раманаў, 26 аповесцяў, 10 п’ес, больш чым за 30 апавяданняў, дзённікавыя запісы, сотні публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў, нарысаў. У гэтай велізарнай літаратурнай спадчыне пры ўсім жаданні немагчыма знайсці такі твор, які б быў напісаны не на актуальную тэму.